Apr 20, 2010 03:40
Вось цікавым адкрыццём для мяне не так даўна стала тое,што аказваецца Цім Бёртан адзін з маіх самых любімых рэжэсёраў (Алісу шчэ не глядзела). Проста, ёсць у мяне шэраг фільмаў, якія я магу пераглядаць па сто разоў і кожны раз знаходзіць у іх нешта незразумела-прывабнае. Дык вось неяк раней я не звяртала ўвагі на тое,што ўсе гэтыя фільмы знятыя адным і тым жа рэжэсёрам. Кожны з фільмаў трапіў да мяне неяк па-свойму, і нішто іх у маёй свядомасці не аб'ядноўвала акрамя тога таямнічага магнетызму. Якім жа вялікім было маё здзіўленне, калі я даведалася, што ўсё гэта фільмы Ціма Бёртана. А толькі цяпер да мяне дайшло чым жа яна мяне вабяць. Я зразумела, што фільмы знятыя ў падкрэслена штучнай прасторы, ненатуральнае святло, штучнае неба і адчуванне "маленькага свету" уздзейнічаюць проста на маё успрыманне. Даволі цікавы прыём, дарэчы. Карацей, хоць прынцыпова не гляджу самыя "кассавыя" фільмы, але Алісу вырашыла ўсёж глянуць, спадзяюсяне расчаравацца. Хто глядзеў? Як вам?