(no subject)

Jan 18, 2008 01:53

яшчэ па неабходнасьцях старой маёй працы падпісалася я на рассылку газэты "Ведомости", а адмовіцца ад яе чамусьці немагчыма. дык вось, нейкі жартаўнік, дурань ці экспэрымэнтатар вырашыў адказаць на гэтую рассылку, а зроблена яна такім ідыёцкім чынам, што адказ гэты пайшоў на ўвесь сьпіс чытачоў тоё рассылкі.

і пачалося. спачатку нехта напісаў, што ня трэба адсылаць гэта ўсім, потым нехта паскардзіўся, што літарак ня бачна,  потым чамусьці пачалі пісаць па-ангельску, але яўныя расейцы. потым пачалі пісаць: спыніця спам! дык вось з тых паведамленьняў наконт спыненьня спаму спам і складаецца - прыблізна 60 лістоў прыйшло сёньня, і ўсё яшчэ працягваюць прыходзіць.

і ва ўсіх подпісы: генеральны дырэктар таго, мега-супэр-босс гэтага, толькі што цароў ды прэзідэнтаў няма, і ўсе пішуць, што ім гэтыя лісты працаваць перашкаждаюць. ціпа яны пуп Зямлі, ну чэсслова! разумныя ж павінны быць людзі, і разумець, што адзін ліст "стоп спам" выклікае яшчэ 10 такіх... а яны не - не разумеюць.

блін. мяне бесіць, калі людзі тупыя ды пафасныя.

п.с. пакуль я пісала гэты допіс, прыйшло яшчэ 2 "стоп спама".
Previous post Next post
Up