Dec 28, 2007 02:27
узгадала дзяцінства, і да мяне дайшло, што мая настаўніца - прататып містэра Гарысана з South Park. Яна, як напэўна шмат настаўніц пачатковай школы, лаялася на нас брыдка, вяла дзіўныя дэбаты накот веры і рэлігіі з дзецьмі, прымушала нас вывучаць гімн савецкага саюза, калі такой дзяржавы ўжо ня было.
Але кароннае яе падабенства да містэра Гарысана я зразумела толькі сёньня - яна навучыла нас, што аўтамабіль названы так у гонар чалавека, які першым яго зрабіў - спадара Мобіля.
А я, хоць і спрачалася зь ёю наконт існаваньня Бога, дабівалася, каб яна адмовілася ад абразы ў мой бок, а замест гімну чытала Гумілёва - верыла ёй на працягу навучаньня ў трэцяй клясе, што быў такі таленавіты спадар Мобіль, які падарыў сьвету такую цудоўную рэч - аўтамабіль.