Sep 14, 2012 06:16
Сяджу ў бізнэс-ложы краснаярскага аэрапорту, п'ю гарбатку з мёдзікам і нікога не чапаю. Уваліўся натоўп з кветкамі і расейскімі сцяжкамі - маладзёны і нейкія вецераны з медалькамі - відавочна чакаюць маскоўскі лятак каб наладзіць урачыстую сустрэчу. Паклалі кветкі і сьцяжкі на сталы і пачалі фатаграфавацца ў "шыкоўных" інтэр'ерах. А зараз асьмялелі і фатаграфуюцца на маім фоне. Мой Бог, што за п...!
P.S. Я ўсё зразумеў - гэта яны сустракаюць параалімпійцаў, што вяртаюцца з Лондану )
P.P.S. О, і відэякамеру паставілі роўна насупраць. Сачыце за навінамі Краснаярскага тэлебачання ))
P.P.P.S. Плоха напэўна хадзіць даліваць гарбатачку праз такі радасны натоўп?