Салідарнасць з сядзельцамі на Акрэсціна

Jul 06, 2011 23:09

Originally posted by smatrycenka at Салідарнасць з сядзельцамі на Акрэсціна
Сябры, прыгадайце нядаўнюю хвалю народнай салідарнасці пасля 19.12. Хай гэтая хваля паўторыцца зноў. На Акрэсціна цяпер каля 120 чалавек, а пасля сённяшніх хапуноў па ўсім Менску іх колькасць, на жаль, значна павялічыцца. Давайце пакажам, што мы неабыякавыя.



(фота Сяргей Ягела, сёння)

Што трэба?
- Грошы, у асноўным на перадачы.
- Валанцёры, якія могуць дапамагаць аператыўна дакупляць неабходнае, якія могуць узяць ужо спакаваную перадачку і аднесці ў ізалятар (неабходная ўмова - дасягненне 18-гадовага ўзросту і наяўнасць пашпарта або пасведчання кіроўцы). Асабліва актуальна - з 15.00 да 18.00 штодня, у выходныя да 17.00.
- Кіроўцы з машынамі, якія зранку могуць дапамагчы з дастаўкай перадач на Акрэсціна або ўвечары забраць тое, што засталося, а таксама сустрэць тых, хто вызваляецца (вызваляць мусяць увечары, асноўная колькасць - 8, 11, 13 ліпеня і пазней).
- Калі хто можа ахвяраваць кнігі, каб было чым заняцца нашым героям, - нясіце!
Дакладны адрас ЦІП (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў) - Акрэсціна, 36 (побач са скрыжаваннем праспектаў Жукава і Дзяржынскага). Прыпынак гарадскога транспарту - вул. Уманская.
Мы, валанцёры, штодня з 10.00 да 18.00 пад мурам на Акрэсціна.

Нашыя кантакты:
+ 375 29 914 36 18 (Velcom), skype daminik-a - Дамініка,
+ 375 29 762 51 12 (МТС), skype smatrycenka - Сяргей,
+ 375 25 673 40 75 (Лайф), skype maxim_chernyavsky - Максім,
+ 375 648 08 12 (Velcom), skype soap___bubble

Previous post Next post
Up