Лошыцкі фэст

Jun 01, 2007 10:58

вось і я дабралася да кампа :)




На такім фэсьце я была ўпершыню, і была вельмі ўраджана 8))
вельмі спадабалася як йгралі ды сьпявалі музыкі.
было шмат прыгожых і цікавых людзей,
моладзь (і ня толькі ) танчыла супэрна: карагоды, ручаі... пры чым далучаліся ўсе, хто ўмее і ня ўмее, падхоплівалі рухі па ходу :) цікава глядзеўся ў карагодах хлопец з эракезам.
вельмі прыязная атмасфера, ні табе п'яні, ні гапаты...
Сярод натоўпу быў таксама заўважаны дзядзька ў чырвона зялёнай кепцы :)











а гэта гурт "Рокаш". ніколі раней не чула, і вельмі цікава было, што робіць гурт з такой назвай. Але калі дзяўчына засьпявала, я афігела... Такога рэдкага і прыгожага голасу я даўно не чула... проста салавей нейкі...






не паверыце, а гэта фанаты гурту :))))))))
прышпільна было глядзець, як пад салаўіныя сьпевы калбасяцца кучаравыя патлатыя хлапцы :)))




вось знайшла сайт гурту, можна спампаваць музыку :) http://rokash.com




гэтую фотку недзе ўзяла на прасторах Інэту, бо на нашым фоціке толькі відэа боек ;)
рыцараў Поля чамусьці ўпарта звала "рысі" :)






сям'я, краінабеларусь, ФОТА

Previous post Next post
Up