(no subject)

Nov 02, 2011 19:03




ПРЭС-РЭЛІЗ
Стань удзельнікам кінафестывалю ONE SHORT FILM FEST
Кінафестываль One Short Film Fest аб'яўляе прыём заявак на конкурс кароткаметражнага кіно. «У гэтым годзе мы плануем зрабіць кінафестываль больш відовішчным і маштабным, - адзначаюць арганізатары мерапрыемства. - Мы хочам пашырыць межы беларускага кароткага метра, паказаць усю яго разнастайнасць, складанасць, адчыніць эстэтыку кароткаметражных работ для шырокага гледача».
Удзельнікаў і гледачоў кінафэсту One Short Film Fest чакае мноства прыемных сюрпрызаў. У гэтым годзе кінафестываль будзе праходзіць у чатырох галоўных намінацыях: дакументальнае кіно, гульнявое кіно, анімацыя і арт-хаўс.
На пытанне: якая асноўная мэта фестывалю One Short Film Fest?, арганізатары адзначылі: «Нам падаецца, што сучаснаму маладому беларускаму кінематографу не хапае публічнай прасторы. У рэчаісным жыцці маладыя рэжысёры, крытыкі і гледачы практычна ніколі не сустракаюцца. Інакш кажучы, нам трэба было стварыць падзею, якое б злучыла разам усіх удзельнікаў кіна-працэсу, што дазваляе зрабіць беларускі кароткі метр больш адкрытым, папулярным, а таксама дадае імпульс для далейшага развіцця».

Удзельнікам кінафестывалю можа стаць кожны, хто здымае паў-прафесійнае і прафесійнае кіно кіно і анімацыю. Каб прыняць удзел у кінафестывалі кароткаметражнага беларускага кіно One Short Film Fest, трэба:

1. Запоўніць заяўку. Заяўкі прымаюцца да 25 снежня 2011 года.
2. Даслаць конкурсную работу арганізатарам кінафестывалю. Работы дасылайце на дысках на а/с 270 індэкс 220013, г. Мінск.
3. Удзельнікі конкурсу не павінны быць старэйшыя за 35 год.

Патрабаванні да работ:
1. Фармат відэа: wmv, avi, mpeg, mov, dvd
2. Відэа і гук павінны быць выразнымі
3. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, працягласцю не больш за 20 хвілін.
4. Работы павінны быць не старэйшыя за 3 гады.
5. Да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца работы з абразлівым зместам.

Заяўкі дасылайце на электронную скрыню: orgfilm@gmail.com.

One Short Film Fest - фестываль стужак маладых рэжысёраў. У межах фестывалю плануецца не толькі паказ стужак, але таксама актыўны ўдзел рэжысёраў і запрошаных кінакрытыкаў і экспертаў у вобласці film-studies. Мэта кінафестывалю: стварыць публічную прастору, месца сустрэчы film-makers, крытыкаў і беларускага гледача.
Напрыканцы фестывалю лепшыя работы атрымаюць узнагароду.

ЗАЯЎКА

на ўдзел у кінафестывалі кароткаметражнага кіно

one short film fest

Асабістыя звесткі:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку:

  2. Месца вучобы/працы:

  3. Кантактная інфармацыя:

  • тэлефон:

  • e-mail:

Інфармацыя пра конкурсную работу:

  1. Назва конкурснай работы:

  2. Год стварэння работы:

  3. Працягласць:

  4. Рэжысёр:

  5. Аператар:

  6. Намінацыя, у якой удзельнічае работа (абярыце адзін з варыянтаў)**:

  • Дакументальнае кіно

  • Гульнявое кіно

  • Анімацыя

  • Арт-хаус


Кароткая анатацыя да работы:

Заяўкі прымаюцца да 25 снежня 2011 года.

Заяўкі дасылайце на электронную скрыню: orgfilm@gmail.com

Работы дасылайце на дысках на а/с 270 індэкс 220013, г. Мінск

*Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы працягласцю не больш за 20 хвілін.

** Оргкамітэт пакідае за сабой права змяніць намінацыю конкурснай работы, папярэдні паведаміўшы пра гэта ўдзельніку.



кіно, імпрэза, мы, фэст

Previous post Next post
Up