крык душы

Nov 21, 2010 17:21


сумую па Вене. насамрэч за тыдзень немагчыма адчуць, што такое гэты горад, у якім ты апынаешся. а тым больш, калі гэты горад з такой гісторыяй, культурай, архітэктурай. за тыдзень я мо толькі паспела прызвычаіцца быць у гэтай прасторы, арыентавацца ў ёй, як павук у слоіку. але далей прасунуцца не дазволіў час.
ад бруду, хамства, мацершыны і алкаголікаў Мінску хочацца збегчы хоць куды. таму і шукаю кожны раз сабе хоць якую магчымасць на некалькі дзён выдрацца з гэтага паглынаючага смурогу і слоту Беларусі. ствараецца ўражанне, што людзі тут ператвараюцца ў зомбі ў геаметрычнай прагрэсіі, з кожным месяцам усё цяжэй трываць іх прысутнасць, іх "габітусы", водар гэтага гораду наогул. паратунку, здаецца, няма нідзе. нават у асабістай хаце, бо пад вокнамі час ад часу (канешне, зараз не лета) б'юцца, лаюцца, проста бухаюць суседзі, мінакі, бамжы... у тэатар прыходзяць у джынсах, у кінатэатры нават ужо не шэптам размаўляюць, а проста абмяркоўваюць пад час прагляду, у метро не прытрымліваюць дзверы, не даюць выйсці або зайсці ў вагон метро, на эскалатары чамусці стаяць з таго боку, дзе трэба людзей прапускаць. калі людзі губляюць першасныя навыкі паводзінаў у грамадстве. то чаго ўжо застаецца дзівіцца, што яны ня ведаюць банальныя рэчы школьнай праграмы, рэчы, якія павінны забяспечваць іх мінімальную абароненасць ад дзяржавы.
я безнадзейна старэю:)

ЛСД, па слядох Сталкера, космас, апельсіны, палітыка

Previous post Next post
Up