Выстава!

Apr 29, 2010 13:58


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Музей старажытнабеларускай культуры
Вясельны салон “Мірэй”
Фатограф Павел Мядзведзеў
прадстаўляюць
мастацка-дакументальную фотавыставу

“Парцалянавае каханне”

"Парцалянавае каханне" -  выкшталцонае і далікатнае, прыгожае і дарагое сэрцу, але крохкае ад неасцярожнага дотыку. Вытанчаная праца майстра, чыі рукі дакранацюцца да гэтага велікароднага матэрыялу, захоўваюць на ягонай паверхні кроплі шчасця і прыгажосці. Як на вясельным фотаздымку.
Уступленне маладых людзей у шлюб - цудоўнае свята для ўсіх, напоўненае светлым радасным настроем, добрым гумарам, цёплымі пачуццямi. Кожны жадае зрабіць гэты дзень незабыўным і чароўным. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае апынуцца ў чароўнай атмасферы вяселля, узгадаць светлыя эмоцыі і падзяліцца цудоўнымі ўражаннямі.
На выставе будуць прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, а таксама традыцыйныя беларускія вясельныя строі з Музея старажытнабеларускай культуры, сучасныя вясельныя сукенкі, прадстаўленыя салонам “Мірэй”, вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя і сучасныя вясельныя фотаздымкі маладога таленавітага фатографа Паўла Мядзведзева.

Адкрыццё выставы адбудзецца 7 мая 2010 года ў 18.00
у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
(Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)
Выстава працуе з 8 мая да 30 чэрвеня 2010 г. з 10.00 да 19.00

па слядох Сталкера, фоты, ВІА, абавязкова пайду:)

Previous post Next post
Up