пяшчотныя фаты і куртызанкі

Apr 05, 2010 16:08

ці думалі вы калі-небудзь пра групавы сэкс, так званыя оргіі ці вакханаліі. якое культурнае значэнне яны мелі для старажытных культураў, ці з'яўляліся яны, як частка культу, фармальнымі кропкамі перакрыжавання культурнага і рэлігійнага. звычайна. арганізацыя оргіі звязваецца з патаемнасцю, з ложай, з чорнымі культамі. гэта ж не пабытовы перапіхон па п'яні на якой быдла-хазе. гэта прысваенне полаваму акту іншага вымярэння, сакральнага вымярэння, оргія пастулюецца як досьвед, які немагчыма атрымаць пры іншых абставінах, пабытовых, штодзённых, гэта як сакральнае вычварэнне культуры, рафініраваная культура, іншая духоўнасць, разбэшчаная духоўнасць, запаветная і забароненая, таму патаемная і звычайна схаваная пад маскай чарнаты, сатаны (як паганьскія бажкі, якія ўжо ніколі не зоймуць сваё месца ў святле п'едэсталу, а будуць хавацца за дымнымі завесамі забароны). цікава, што артыкулы ў вікіпедыі апроч значэння змяшчаюць яшчэ і перасцярогу ад удзелу ў оргіі і стасункаў са многімі партнёрамі. гэта напэўна такая своеасаблівая гульня суачснасці, якая мае тэндэнцыю нарастаць: любыя працэсы і феномены пераводзіць у пласт пабытовага і ўзровень дзеяння сацыяльнай рэкламы. тыпу не піце з аднаго кубка пад час прычышчэння, гэта антысанітарыя.

ЛСД, па слядох Сталкера

Previous post Next post
Up