(no subject)

Jan 06, 2011 01:59


Рыгор Барадулін

* * *

Ратуй узятых на смерць, і няўжо адрачэшся ад вырачаных на згубу?
Прыпавесці Саламона 24:11

Узятыя на смерць павінны жыць.
Яны прыйшлі ў жыццё,
Каб цемра знікла.
Каб д’яблавы ашчэраныя іклы,
За ганьбу помсцячы,
Ушчэнт скрышыць.
Дай моцы духу
Ратнікам святла.
Рашучыя не могуць быць рабамі.
Хай здрайцы ў дол пакоры
Б’юць ілбамі,
Трывацьме непахіснасьці скала.

Не памірае праведная кроў,
Яна ў вяках
Не ведае сутрыму.
Злу непадлеглую сваю Радзіму
Світальна
Бачаць вочы ваяроў!..

2.І.ІІ

poetry, вершы

Previous post Next post
Up