што будзе 4 лістапада?

Oct 30, 2007 23:07

учора адразу пасьля 6ага урока быў педсавет ыыыыыы 3,5 гадзіны.. і таго за ўвесь дзень я толькі адзін раз зранку выпіла гарбаты. ненавіжу гэтую доўбаную сістэму.

адзінае цікавае аб чым я там даведалася гэта тое, што 4ага лістапада ў Менску будзе нейкая акцыя. Што з-за гэтага ў Менск усім забаронена ехаць, і што нават клясным кіраўнікам трэба здаць сьпісы дзяцей, якія могуць туды паехаць, каб правесьці прафілактычную працу. ("выясниць, для чаго они туда едут? можэт, им деньги платят, может што ишчо. правести с ними разъяснения")
дзякуй, што праінфармавалі, абавязква даведаюся, што да чаго й пастараюся туды патрапіць.

work, politics

Previous post Next post
Up