У суботу 2 чэрвеня разьвітаньне з Уладзімерам Каткоўскім (
http://adelka.livejournal.com/137434.html). Зусім ня кожны з нас зможа ўшанаваць яго памяць асабістай прысутнасьцю на пахаваньні. Але як ЖЖ-юзэры (і як карыстальнікі сеціва наагул) мы напэўна здольныя ўчыніць нейкі сымбалічны акт у памяць аб Уладзі. Я ў сваім жж у суботу абвяшчаю часіну маўчаньня - мой інтэрнэт-дзёньнік на некалькі гадзінаў будзе перабываць у статусе "Выдалены".
Прапаную ўсім падтрымаць часіну маўчаньня ў памяць аб
rydel23.
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/05/8490788e-59c2-4afe-8e01-cb30484f6e07.html