Зьбяднела зямля беларуская на рок-таленты.
А тыя, што засталіся, амаль не з’явіліся на сцэне. Выключэньне - Вайцюшкевіч. Усё! Больш не было нікога!! Вы гэтае можаце ўявіць?!?!?!!? Вось вам і рок-каранацыя.
У фармаце былі яшчэ толькі P.L.A.N. ды B.N.
Не-не, я ня супраць тых, хто там выступаў, большасьць мне нават вельмі падабаецца. Але іх, на маю думку, там не павінна было быць, ці добрая палова зь іх павінна была быць “адкрыцьцём году”.
Дастаткова было непрафесійных ды шчыра ідыёцкіх момантаў, пра якія проста не жадаю згадваць.
Прыемна было бачыць толькі Валіка Грышко, Таню Заміроўскую, Адама Глобуса з дачкой, і тое - яны не сьпявалі :))))
Зразумела, што ўсё ў нас забаронена, хтосьці хварэе, хтосьці мае нейкую пазіцыю, хтосьці на Гаваях ці дзе яшчэ, але ж навошта тады праводзіць каранацыю? Вам гэта нічога не нагадвае? Насамрэч, усё дрэнна, але ж мы выразна робім выгляд, што рока ў нас шмат, і пазітыўнага й сярэднявечнага. Сьмешна. Давайце агл карануем наступным разам? Ён жа ўсё чакае... Нялепш было б сказаць: “Мы не можам правесьці штогадовы канцэрт, таму што галоўныя музыкі забаронены”.
Пасьля канцэртная хваля ўвогуле - жудасная. Так, людзям ня вельмі спадабалася, але ж навошта так розных музыкаў паліваць? Навошта паліваць Мілінкевіча? Хіба ён не мае права прыйсьці на канцэрт? Хіба ён павінен адмаўляць людзям, калі тыя просяць сфатаграфавацца?
Зноўку наехалі на J Морс. А чаго на НРМ не наехалі? Айайай, Вольскі хаврэе! А што, у НРМ адзін Вольскі????, здароў’я яму. Дый сапраўды, чаму з пункту гледжаньня гэтых крытыканаў, музыкі павінны былі прыйсьці на канцэрт , які ім самім не спадабаўся? Дый арганізатары, як высьветлілася, зрабілі ўсё, што маглі...
Карацей, у выніку, дзякую арганізатарам за спробу штосьці зрабіць у гэтай краіне, але ж можа наступным разам вы паспрабуеце ўявіць што атрымаецца? :)
Усё на крыві, усё на касьцях,
Усё шматзначнае адназначнаааааааа!!!
Я маю свой герб, я маю свой сьцяг!!!
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачнааааааааа!!!
(с) N.R.M.
UPD: усё ж такі можа нам і патрэбныя такія каранацыі, каб наступныя здаваліся лепшымі :)