трошкі пазітыва ці што я рабіла сёньня ўвечары.

Dec 06, 2005 03:25

Сёньня Мірамон, не пасьпеўшы са мной павітацца, выпляснуў:
- Я ня пью да 25ага! (не памятаю дакладную лічбу)
-Віншую! - кажу.
-А потым у дзяўчонак сэсія скончыца і нармуль, - вось якія падставіны ў яго. ага.
з гэтае нагодны пайшлі піць гарбату ў Салодкі Фальварак, дзе на кожным пакеціку з цукарам так і было напісана "цукар". І дзе толькі не сустрэнеш гэтую беларускую мову!
Размова там аднавілася. Мірамон доўга і з асалодай распавядаў, як добра жыць бяз алкаголю. І тут Юра запытаў:
- А што пра гэта думае Барменцаль?
- А нічога, мы зь ім учора сандалілі!
вось табе й "дзень без гарэлкі".
калі прапусьцілі ўжо даволі гарбаты ды сталі зьбірацца, здарылася нешта, што акрэсліла адной тэмай усе нашыя размовы на сёняшні вечар. Мы пачулі песьню (я ўпершыню, нехта ведаў напеў, а нехта й нават словы!!!) Песьня была проста ад АЦЦЦКАЙ САТАНЫ!!! крывая з гурта Фарбы сьпявала, што яе жыцьцё зьменіцца пасьля жаніцьбы старэйшага брата.
тут настаў трындзец. я пачула хор "мальчікофф-зайчікофф". спачатку песьня сама - пэўна, каб я даведалася пра арыгінал тэкста. потым пачаліся варыяцыі. ыыыыыы
апошняя была ад мяне "а Юра с Дімой завтра женятся. Вся наша жізнь теперь ізменітся!"
так што, запрашаем на вясельле!

асабістае

Previous post Next post
Up