Грошы:
Уваход на ўсе канцэрты фэсту будзе бясплатным. Мы плануем браць невялічкую аплату за месца ў намётавым мястэчку, але яна не перавысіць 3-5 у.е. з чалавека за ўвесь час фестывалю.
Сярэдні курс даляра да грыўны зараз 7,8 грыўны за 1 даляр, еўра - 11 грыўнаў за еўра. Сярэдні кошт абеду ў папулярных сетках хуткага харчавання а-ля "Два Гуся" вагаецца ад 20 да 30 грыўнаў.
Для тых, хто едзе на машынах, ёсць магчымасць платнага паркінгу - каля 200 месцаў недалёка ад гатэля "Брянск".
Пражыванне:
Намётавае мястэчка для публікі будзе зарганізаванае на той жа пляцоўцы, што і сцэна, і будзе асобна агароджвацца і ахоўвацца. Арганізатары будуць рэгістраваць жыхароў мястэчка і выдываць апазнавальныя знакі, па якім можна будзе прайсці на тэрыторыю мястэчка.
Для тых, хто хацеў бы ночыць не на прыродзе, ёсць нумары ў гатэлі "Брянск" - з сантэхнікай на калідоры і сярэдняй цаной на асобу 5 еўра за ноч. Кантакты гатэлю "Брянск" у Сеціве:
http://turist.cn.ua/index/0-6 Побач з гатэлем "Брянск" ёсць гатэлі "Профсоюзный" і "Придеснянский".
Бяспека:
Купанне будзе дазволена, але абмежаванае вызначанымі зонамі.
На тэрыторыю фэсту нельга будзе праносіць шкляныя бутэлькі і іншую шкляную тару.
Мы плануем арганізаваць электрычнае асвятленне тэрыторыі намётавага мястэчка, але пераканаўча просім браць з сабой ліхтарыкі.
Геаграфія:
Фэст будзе праходзіць на беразе Дзясны на тэрыторыі, якая абмежаваная з аднаго боку гатэлямі "Брянск", "Профсоюзный" і "Придеснянский" (10 мін. хады да пляцоўкі), з другога, гарадскім паркам ("Горсад", таксама 10 мін. хады). На мапе гэта выглядае прыблізна так:
http://picasaweb.google.com/lh/photo/7iRDfZGiV8p2JgYhGrSpcQ?feat=directlink (Але мы пастараемся даць вам яшчэ болей падрабязную мапу ;))
Даехаць да фэсту сваім транспартам можна будзе толькі да гатэля "Брянск", пасля чаго трэба будзе ісці пешкі. Усе альтэрнатыўныя праезды да фэсту будуць выключна для арганізатараў і тэхнікаў, бо яны не заасфальтаваныя і не вытрымаюць надта вялікай нагрузкі.
Даезд з Менску:
Пачынаем прыём заявак на даезд аўтобусам з Менску! Калі ласка, званіце Віталю на нумар +375 29 649 0888 або пішыце на fest.svabody@gmail.com з указаннем кантактных дадзеных!
Валанцёры:
Нам вельмі патрэбныя валанцёры для арганізацыі жыцця намётавага мястэчка, працы ў інфармацыйным пункце і іншых арганізацыйных пытаннях фэсту! Калі вы можаце нам дапамагчы, дасылайце лісты з кантактнай інфармацыяй на адрас fest.svabody@gmail.com!
Па меры паступлення новай інфармацыі будзем дзяліцца ёю тут і на афіцыйнай старонцы фэсту!