Be Free-2009: Чарнігаў, 22-23 жніўня

Jul 21, 2009 18:29

Мясцовыя ўлады Чарнігава афіцыйна заявілі пра падтрымку фестывалю Be Free, які ўжо трэці раз пройдзе на ўкраінскай тэрыторыі.

Фэст пройдзе на беразе Дзясны на пляцоўцы паміж Гарадскім паркам культуры і адпачынку і гатэльным комплексам "Брянск".

Менавіта там на працягу двух дзён, 22 і 23 жніўня, будзе стаяць сцэна фестывалю, а для публікі будзе зарганізаванае намётавае мястэчка.

Праграма фэсту дарабляецца, у бліжэйшы час будуць агучаныя імёны хэдлайнераў з беларускага і ўкраінскага боку. Хаця на фэст прыйшло болей за 40 заявак, мы ўсё яшчэ прымаем лісты ад гуртоў, якія хацелі б заграць на Be Free, заяўкі на скрыню fest.svabody@gmail.com - да 28 ліпеня.
Previous post Next post
Up