На гэтым тыдні на
euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт-галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free. У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць
на скрыню фэсту.
Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free "for free": аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную вандроўку на фэст. Падрабязнасьці пра конкурс - у хуткім часе
на нашым сайце!