Навошта?Чаму?

Mar 23, 2009 16:09

Такое пытання я задаю сабе апошнім часам.Навошта?Чаму нашыя ўлады так баяцца 25 сакавіка?Сёння выпадкова пачуў размову настаўнікаў.З іх размовы я даведаўся што на школу прыйшоў загад звадзіць школьнікаў у тэатр 25 сакавіка.Чаму яны так баяцца,калі ў Гомелі,наколькі я разумею, нічога не плануецца(у сеціве нідзе не бачыў запрашэнняў і інфармацыі пра Гомель)?Нават калі б дзеці пабачылі дзетак які апазіцыянераў,што б яны зрабілі?Таксама б далучыліся?Вельмі ў гэтым сумняваюся,бачачы ўзровень адукацыі і ведаў нашых школьнікаў.Яны і ведаць не ведалі пра тое што за 25 сакавіка.
Зараз таксама бачу ў навінах пра тое што бацькоў шылы,самойлавай,тычыны выклікаюць у выканам "на гутарку".Які сэнс?Не думаю што вышэйназваныя сужаюцца,яны не з такіх.Дык тады які сэнс ладзіць такія размовы?Нават калі яны паедуць,дапусцім,гэта будзе ўяўляць нейкую пагрозу дзяржаўнай бяспецы?Ну не з аўтаматамі ж яны пайдуць штурмаваць Адміністрацыю Прэзідэнта))Гэтая купка людзей што выйдзе 25 наколькі я разумею не збіраецца ладзіць дзяржаўны пераварот,навошта іх так баяцца?
Потым яшчэ тое што пазаганялі ў войска шмат каго.Які ад гэтага сэнс?Нават калі б яны дзейнічалі ўсе легальна,мелі дазвол на дзейнасць не думаю што гэта штосьці змяніла б.У нас грамадства апалітычнае,пасіўнае і ім у большасць усё роўна на гэтыя ўсе партыя і арганізацыі.Калі спытаць якога жыхара горада Беларусі ці ведае ён якія-небудзь партыі,упэўнены большасць акрамя БНФ і АГП нічога не назавае.Таму што дзейнасці няма,няма зацікаўленасці народа.І ўсё роўна ўлада баіцца,баіцца ўсіх іх.І я не магу зразумець чаму...
Мо хто ведае адказ?

думкі

Previous post Next post
Up