Sep 26, 2008 14:05
Тое што адбылося сёння ў школе было для мяне жахам.
Сядзім мы пішам канспект на біялогіі і бац увальваецца Завуч,дзяжурныя па школе і іх класуха.Глядзяць яны нас нас і як пачынаюць араць."Якога хрэна вы не апрантуы па дзелавому?У нас з гэтага года загад Прэзідэнта(я адразу ўяўляю Савецкія часы і загады партыі) аб дзелавым адзенні таму мы ўсе павінны яго выконваць.Мы людзі падуладныя.Нашая школа школа прэтэндуе на званне лепшай школы горада і калі прыйдзе праверка і яна ўбачыць ваш выгляд то гэта будзе не лепей для вас бо вам здаваць экзамены ў нашай школе.".Потым пачалі сабіраць дзённікі тых хто ў джынсах.Казалі так нібыта яны ворагі партыі.Але вось тое што сказалі далей мяне проста ўбіла."Значыць так.Вы бачыце як апрануты нашыя дзяжурныя(яны былі ўсе ў чорым нізе-белым версе).Так павінны апранацца вы.Дзяжурныя будуць хадзіць і фатаграфаваць тых хто не ходзіць па дзелавому і потым іх фатаздымкі будуць выкладаць у стэнгазеце.Калі будзе 2 публікацыі выклік на Пэдсавет."
Вось такі ў нашай школе таталітарызм.Я проста ў шоку што ў нас такі тэрор у звычайнай агульнаадукацыйнай школе.
Шчэ класны кіраўнік папярэдзіла аб тым каб не ўдзельнічаў у ніякіх мітынгах.Казала мол каб у выходныя быў дома.
Вось так і жывем)
жыццёвае,
школа