Aug 07, 2014 22:27
Нарэшце аднавіў свой пароль у ЖЧ. На жаль, любімы Livejournal стаў дасылаць лісты на Gmail, якія сталі чамусьці прыходзіць у радзел "сацсеткі", які я ніколі не праглядаў. Дзякуючы службе падтрымцы ЖЧ я ўсё ж такі змог аднавіць пароль да свайго дзённіка, які вяду, дарэчы, з 2007 года)
Даўно тут нічога не пісаў, але неяк захацелася выказацца. Мо нехта прачытае, каму будзе цікава як ідуць справы ў Зміцера, які для кагосьці раптоўна, а для кагосьці і не вельмі раптоўна - знік з нашай любімай Бацькаўшчыны.
Так-так, ад ліпеня я знаходжуся стала на тэрыторыі РФ у стольным градзе Пецярбурзе. Цяпер ужо можна адкрыта сказаць, што дадзенае рашэння распрацоўвалася мною даволі даўно, яшчэ з мінулай восенню. І пасля шматтыднёвых роздумаў, прыкідак ды разважанняў, а таксама парадаў ад розных людзей - я вырашыў пераехаць. Прычынаў для пераезду шмат, але, канешне, сярод асноўнай прычыны пераезду - асабістая (пра якую ведаюць, каму трэба ведаць).
Шчыра кажучы я ніколі не бываў больш за два тыдні па-за межамі Беларусі. А зараз я ўжо вось ужо 5-ы тыдзень знаходжуся ў РФ. Пакуль што яшчэ ідзе працэс адаптацыі. Мой мозг часам забывае, што перада мною знаходзяцца расейцы і часам я фармулюю фразы па-беларуску, але кажу іх па-расейску. Часам расейцы мяне вельмі раздражняюць і напружваюць, а часам наадварот радаюць сваёй адэкватнасцю (так-так - сярод расейцаў хапае адэкватных і прыемных людзей). Пакуль што мне ўсё падабаецца і горад, як мне здаецца, мяне ўспрымае добра. Асаблівых праблемаў я нідзе пакуль што не меў. Спадзяюся, што так будзе працягвацца і далей.
Шкада канешне, што пэўных людзей я не магу зараз бачыць. Людзей, якія заўжды радавалі і натхнялі. Можа і ім мяне не хапае, хто іх ведае. Хацелася, каб больш пісалі мне, а не як пераважна бывае - пішу я і цікаўлюся жыццём іншых. Новых сяброў тут пакуль не займеў, але знаёмыя патроху з'яўляюцца. Хутка будзе нейкая туса сярод мясцовых беларусаў, якую я планую наведаць. Буду інтэгравацца ў мясцовую суполку, так бы мовіць)
На гэтым усё. Усім радасці і натхнення!)
Зміцерскае,
жыццёвае,
РФ