З'ездзіў у Рэчыцу - нафтавую сталіцу нашай сінявокай. Ехаў з Гомеля дызель-цягніком. 47 км - 3.200 бел.руб. Горад даволі ўтульны і прыгожы. Неяк адразу пачаў выклікаць пазітыўныя эмоцыі. Таксама адчуваецца што людзі жывуць няблага, бо злых людзей нідзе не сустракаў ды і шмат навабудаў прысутнічае, калі ўлічыць што ў горадзе пражывае каля 65 тыс. чалавек. Калі нехта будзе ў Гомелі - раю заехаць па пару гадзінаў у Рэчыцу. Выкаладаю фоткі+свае каменты.
від на Дняпро
дызель-цягнік з Гомеля да Рэчыцы
чыгуначны вакзал
жорсткае ў іх там заканадаўства...
Свята-троіцкі касцёл. Пабудаваны ў 1910 годзе.
царква і касцёл побач. дзе яшчэ такое пабачыш, як не ў Беларусі?)
Успенскі сабор. Пабудаваны ў 1872 годзе
будынак былой паштова-тэлеграфнай станцыі
школа мастацтваў
спуск да Дняпра
Дняпро
чаго толькі ў Рэчыцы не прыдумаюць)
"дарога да неба"
цікавы замак на цэнтральнай плошчы
помнік беларускім нафтавікам
адзіны ў Беларусі помнік гісторыку(
помнік усталяваны ў памяць аб перанясенні мошчаў Еўфрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк. шлях праходзіў праз Рэчыцу па Дняпры.
дажынкі праходзілі ў Рэчыцы ў 2007 годзе
прышпільны помнік
нармальная пакладзеная пліткі. на жаль рэдкая з'ява ў нашай краіне...