Feb 13, 2012 18:07
Давялося пабываць на вул. Камуністычнай 6 у тэлестудыі Сталічнага тэлебачання. Гэта другі раз, калі я змог трапіць у такую ўстанову (першы раз я быў на Беластоцкім тэлебачанні). Перш за ўсё уражвае татальны недахоп месца. Не разумею, якім чынам людзі працуюць у такіх маленькіх памяшканнях! Таксама завялі ў рэдакцыю тэлеканала РТР-Беларусь (там дзе фільтруюць расейскае РТР). На ўласныя вочы бачыў, як маладая дзяўчына праглядала расейскія навіны і ўважліва ўслухвалася ў іх (як я зразумеў - фільтравала на наяўнасць ідэалагічна шкоднай інфармацыі). Супрацоўнікі тэлеканала амаль усе даволі ветлівыя і з усмешкамі)
Агулам тэлеканал СТБ пакідае добрыя ўражанні, але ж я не магу ўявіць як супрацоўнікі канала працуюць у такіх жудасных умовах!