"Говорите по-беларуски правильно!"

Mar 06, 2011 21:14

Непрыемная сітуацыя адбылася са мною сёння. Вырашыў я з сваім сябрам схадзіць на выставу "Масонская калекцыя" ў палац Румянцавых-Паскевічаў. Выстава вельмі спабадалася, выстаўлена шмат каштоўных рэчаў якія выкарыстоўвалі масоны ў сваіх рытуалах. Але справа не ў гэтым. Усё пачалося з таго, што я пакінуў каментар у кніге падзякаў. Здаецца, нічога надзвычайнага. І вось мужчына, які стаяў побач, пачуўшы мяне выказаваў заўвагу: "Нужно говорить не яшчэ, а ишчэ. Говорите на беларуском языке правильно. Если говоришь, то говори правильно". Тут да нас падышлі жанчыны з музея, пачалі цікавіцца. А ён ім кажа: "Плохо когда пытаются говорить, а получается трасянка!".
Вы мяне канешне прабачце, але ж ягоная аргументацыя не вытрымлівала ніякай крытыкі. Добра, калі б ён зрабіў заўвагу па справе, а так нешта надуманае кажа, і лічыць што ён мае рацыю. На маю думку, ён так сказаў, каб у мяне праявіўся комплекс непаўнавартасці. Адчуўшы што я не ведаю беларускай мовы, перайшоў на рускую, і адчуў сябе неўтульна. Такога, па-шчырасці, я ніколі не сустракаў...

выпадкі, думкі

Previous post Next post
Up