Пачатак

Oct 09, 2010 19:42

Ходзіш вось па Мінску, бачыш шматлікія пікеты, заўважаеш бел-чырвона-белыя сцягі на пікетах Кастусёва, і здаецца ўсё ў нас добра. Узнікае адчуванне свабодных выбараў, пэўна такое адчуванне ўзнікае не толькі ў мяне. Але, рэпрэсіўная машына працуе. Дзяржава напружвае ўсе свае інстытуты, каб тыя працавалі на перамогу дзейнай сістэмы ўлады. Напружванне пачынаецца і на гістфаку. У чацвер у нас быў сход прафгрупоргаў, на ім браў слова дэкан. Я па пэўных прычынах адсутнічаў на гэтым сходзе, але па словах тых хто быў, прамова ў дэкана была даволі жорсткая. Ён раскрытыкаваў прафбюро гістфака, яно і зразумела, бо прафбюро адмовілася збіраць подпісы за Лукашэнку. Па другое нагадаў пра тое, што пажадана будзе прыйсці на датэрміновае галасаванне, нагадаў пра тое што было ў 2006 годзе з тымі, хто хадзіў у плошчу. Усё гэта вельмі дастала, гэтае запужванне. Я разумею дэкана, ён хоча ўтрымацца за пасаду, бо на тых выбарах ён нейкім цудам застаўся пры пасадзе, адлічана было вельмі мала людзей (наколькі мне сказалі тыя, хто на той момант вучыўся). Гэта ўсё вельмі напружвае і дастае...

палітыка, Мінск

Previous post Next post
Up