Sep 26, 2010 00:00
Учора завітваў на гістфак ГДУ. Даўно я там ня быў, і ўражанні канешне...У адным будынку размешчаны 3 факультэта, будынак звонку прыгожы ды дагледжаны, а знутры не надта і добра выглядае. Асабліва прышпільваюць дзве карціны з Ленінам на 4 паверсе. Увогуле ўнутры вельмі ўсё нагадвае гістфак БДУ, толькі штукатурка аблазіць у некаторых месцах ды стэнд для расклада ўбогі, а так усё адно і тое...
Сёння давялося пабываць у гомельскі гарадскім ліцэі. Шмат быў начуты пра яго, лічыў гэтую ўстанову адукацыі прэстыжнай. Але пабачыўшы што ў тым годзе ў іх не было ніводнай залатой медалі і паразмаўляўшы з людзьмі якія там вучацца, я зразумеў што справы вельмі дрэнныя...Гэта далёка не Ліцэй БДУ на вялікі жаль(((( Увогуле было цікава паглядзець на сучасных школьнікаў, ёсць з чым параўнаць. Яны, хоць і на два гады маладзейшыя за маіх аднагодак, але ўсё ж такі вельмі адрозніваюцца...і на жаль не ў лепшы бок. Суцэльнае падзенне ўзроўню адукацыі школьнікаў, студэнтаў працягваецца, але калі яно скончыцца і да чаго прывядзе? Вось пытанне якое мяне хвалюе...
Гомель,
думкі,
людзі