Sep 09, 2010 16:44
Сёння давялося харчавацца ў сталовай інтэрната БДТУ. Сеў як звычайна, пад канец працы сталовай. І тут да мяне падыйшоў мужчына (год 35-40), па выгляду бачна што бяздомны (яшчэ шрам на ілбу бачны, вельмі балюча было глядзець на яго...). Запытаў ці можна сесці, я сказаў што так, ён сеў насупраць мяне. Папрасіў каб я яму пакінуў трошку ежы. Гэта канешне жахліва вось так сутыкнуцца з такімі людзьмі, звычайна я абыходжу іх бокам, не заўважаю. Можа я раблю і неправільна, проста наколькі я ведаю, грошы якія ім ахвяруеш у іх адбіраюцца. Гэтаму мужчыне я пакінуў трошку ежы, бо канешне можна спасылацца на тое што ён не працуе, сам вінаваты, але ён зараз у такой сітуацыі. Добра я зрабіў, ці можа, ён надавіў на маю спачувальнасць, не ведаю. Але, тое, што такое са мной адбылося, прымушае задумацца...
выпадкі,
жыццё