Дайшла да мяне "праўда"

Jun 17, 2010 22:01

Вось і да мяне дайшлі патаемныя хлопчыкі-падпісанты кампаніі "Гавары праўду". Літаральна паўгадзіны таму ў мой пакой інтэрната зайшоў хлопчык, курса 4-га. Вельмі абрадаваўся, калі пабачыў на мне майку будзьмы, падышоў, і пачаў казаць: "Я збіраю подпісы за перайменаванне...". Я яго спыніў, і сказаў, што ставіць нічога не буду, бо ён за гэта атрымлівае грошы (500-600 рублёў за подпіс), а мне ад гэтага ніякага проку, што збяры ты 100 тысяч подпісаў, але вуліцу не пераймянуюць. Ён быў троху шакаваны, яшчэ некалькі секундаў упарываў мне што трэба паставіць гэта пракляты подпіс. Але потым пачаў апраўдвацца што мол такая практыка вельмі распаўсюджаная і бла-бла-бла. У выніку расчараваны ён сышоў)

апазіцыя, жыццё

Previous post Next post
Up