May 28, 2010 01:21
Вось і пачынаюцца ў нас нашыя выбары. Хочацца трошку напісаць пра будучых кандыдатаў. Пэўна нехта з іх і не стане імі, бо не збярэ подпісы, але ўсё можа быць.
Міхалевіч. Гэты спадар кажа вельмі прыгожа, аднойчы я чуў яго выступ на Ліберальным клубе. Але словы яго змяняюцца вельмі часта. Наколькі я памятаю ён казаў што "Мы не апазіцыя, мы не ўлада". Тады як зразумець ягоную сёняшную прэзентацыю на якой ён казаў: "колькасць знявераных ва ўладзе людзей расце штогод, аднак, на жаль, не расце пры гэтым колькасць прыхільнікаў дэмакратычных палітыкаў". Тобак ён сябе пазіцыянуе як дэмакратычны кандадат. І яшчэ самае цікавае што ён заклікае выбарцаў ісці на выбары+правёў прэзентацыю ў Ратушы. Таму верагодней за ўсё уладзе выгадна каб ён ішоў на выбары. Тады пэўная маса людзей, расчараваўшыхся ва ўладзе пойдзе на выбары і такім чынам зробіць уладу легітымнай. Я не палітолаг, проста ўзнікаюць такія думкі.
Рышэўскі. Шмат пра яго пішуць зараз у СМІ, піяраць добра. Але мне было дастаткова адзін раз пачуць яго ўжывую (на з'ездзе МХД у мінулую суботу) і зразумець што гэты нулявы кандыдат. Вельмі шмат гучных слоў, пра перамогу, пра тое што ў БХД будзе 25 тысяч чалавек (ну можа праз год 5 і будзе, але ж я думаю што дзярж.органы добра папрацуюць з партыяй за гэтыя гады). Ніякай надзеі на яго не маю, бо гэта кандадат прафанацыя. Чалавек які ніколі не працаваў на сур'ёзнай працы не можа быць прэзідэнтам і блізка, ды і не будзе НІКОЛІ.
Саннікаў. Шэрая лашадка. Увогуле пра яго і казаць няма чаго. Упэўнены што ён не збярэ 100 тысяч подпісаў.
Мілінкевіч. Тыповы грантацмок які катаецца па свету. Зараз вось у ЗША тусуецца, заўтра можа ізноў да Меркель паедзе. У перамозе такі кандыдат патынцыйна не можа быць зацікаўлены, бо тады хто яму ўсе гэтыя паездкі будзе аплочваць?)
Гэта мая ўласная, даволі простая думка пра выбары. Час змяняецца, хутка будуць прадстаўлены кандыдаты ад АГП і БНФ. Але зараз ужо пачынае вымаўлёўвацца малюнак будучых выбараў, які ўжо ў пэўным сэнсе пачаліся. Назіраць за гэтым усім цікава, галоўнае з аптымізмам і гумарам)
апазіцыя,
палітыка,
думкі