Jan 24, 2010 00:18
І занесла ж мяне сёння на ліберальны клуб.Хоць я і не ліберал(больш прытрымліваюся кансэрватыўных поглядаў),але падумаў што няблага будзе і схадзіць.Выступалі:Ляўковіч,Статкевіч,Міхалевіч,старшыня Партыі Свабоды і Прагрэса,Лябедзька.
Ляўковіч канешне рассмяшыў сваёй мовай.Калі не можаш прамаўляць па-беларуску,дык не прамаўляй!Для палітыка гэта сорамна я лічу...не ведаць роднай мовы!
Статкевіч у сваім духу.Шмат кажа і не аб чым.Адныя толькі лозунгі і чуеш.Нічога цікавага.
Міхалевіч спадабаўся.Меціць на прэзідэнцкую кампанію,казаў пра праграму сваю якую апублікуе ўвосень.Паглядзім што ў яго атрымаецца...
Пра Партыю Свабоды і Прагрэса не знаю што і сказаць.Мала пра іх чуў увогуле...
Лябедзька.Пра антыкрызісную праграму шмат казаў(я яе нават не бачыў).А толку з гэтых праграм,калі пра іх ніхто не ведае?Далёкі ён ад людзей...
Не шкадую што схадзіў.Лішні раз упэўніўся што я не ліберал,пабачыў гэтых усіх лібералаў ды сацыялістаў ужывую.Сумны думкі надышлі пасля гэтага...хутка выбары прэзідэнта...
палітыка,
жыццё