Год 2009

Dec 31, 2009 22:10

Усё ж такі я вырашыў падвесці вынікі.
Гэты год для мяне быў вельмі важны.Скончыў школу,паступіў у ВНУ.Гэта быў цяжкі выбар для мяне,трэба было абраць будучыню.Спадзяюся я абраў верны шлях,пакуль я аб ім не шкадую.Менск мне шмат чаго дае,у ім я змяняюся ў лепшы бок.Пачаў стала хадзіць у касцёл,трошку пачынаю разбірацца ў людзях.Ведаю што ў мяне яшчэ шмат чаго наперадзе і ад гэтага мне становіцца толькі лепш.Вельмі рады што Новы год сустракаю ў родным горадзе,які палюбіў толькі тады,калі стаў жыць у Менску.
Дзякуй усім сябрам за падтрымку і жадаю вам поспехаў у Новым 2010 годзе!
З НОВЫМ ГОДАМ СЯБРЫ!

жыццё, святы

Previous post Next post
Up