Калі імпэрыя знікне, ULIS, 1989

Dec 24, 2010 12:14

Дзе знайсці цябе? У горадзе змрок.
Я не пайду туды, ратуй мяне Бог.
У зруйнаванай хаце я чытаю ад цябе ліст.
На паперы - словы, тваіх куль на двары віск.

Кажаш ты - прыйдзе час,
Адпачне кожны з нас.
Бойкі ды пагромы -
Не чакай замежных гасцей.
Голад і хваробы
Забіваюць нашых дзяцей.

Калі імпэрыя знікне, як дым -
Дзе будзеш ты, і з кім?
Чыю трымаеш ты зброю, мой брат?
Які натоўп - твой урад?

Што будзе потым тут? Карчма ці турма?
За падарунак твой падзякі няма.
Заліты крывёю барыкады ў маіх снах.
Скрыжаванні вуліц. Вайны грамадзянскай жах.

Кажаш ты - прыйдзе час,
Адпачне кожны з нас.
Цягнікі на поўнач
Побач з цягнікамі на ўсход.
Рэйсы да курортаў,
Дзе агароджаю - дрот.

Калі імпэрыя знікне, як дым -
Дзе будзеш ты, і з кім?
Чыю трымаеш ты зброю, мой брат?
Які натоўп - твой урад?

1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песьні. Музыка - Сяржук Краўчанка.
Previous post Next post
Up