Pat Metheny Orchestrion - Vancouver, May 1

May 02, 2010 12:18

Шок. Шаленства. Сцэна нагадвае апавяданні Эдгара По ды Рэя Брэдбэры. Механічна-акустычныя робаты гучаць і рухаюцца, дрыжаць, падскокваюць, калыхаюцца. Я налічыў больш за сорак механічных бубнаў, талерак, маракасаў, трохкутнікаў, звянелак і шалясцелак... Аўтаматызаваны раяль, два роба-клавясіны, механізаваныя акустычная ды бас-гітары. Пнеўматычны робат дудзе у рознапамерныя шклянкі-бутэлькі.  Два электра-механічныя гітарныя боты-пудзілы пагрозліва хістаюцца, бы чатырохгаловыя цмокі. Няспынны, зіхотны  саляноідны рух. Пасярод гэтага вар'яцтва - выдатны музыка Пэт Мэтэні і тузін жывых гітар. Кампуцерныя праграмы 'чытаюць' ягоныя акорды, вылушчваюць гарманічныя ключы, кіруюць механічным войскам. На дзіва цікавы гук. Прывабна ды жудасна. Ды дакучлівае пытанне - ну навошта?!

http://www.patmetheny.com/orchestrioninfo/


Previous post Next post
Up