Apr 17, 2012 23:07
У адрозьненьне ад судзьдзяў і пракурораў, дэпутаты сябе шрубкамі ня могуць назваць. Яны ж кажуць: нас абіраюць, каб мы рэалізоўвалі сваю перадвыбарчую праграму. Значыць, у іх такая праграма першапачаткова была закладзена? Калі з 110 дэпутатаў ніводзін не прагаласаваў супраць тых адыёзных законаў, якія адкінулі нас ад Эўропы мацней нават, чым дубінкі траглядытаў пад камандаваньнем генэрала Куляшова, - значыць, яны абіраліся, ведаючы, што будуць весьці антыэўрапейскую палітыку?
Іх праграмай было не ўваходжаньне ў Эўропу, а аддаленьне ад яе?
Тады на храна ім Эўропа, прабачце за рэзкасьць?
Выдайце ім «чорныя меткі». Усім, калі можна. Абедзьвюм палатам ў поўным складзе. І адразу. Гэта ўсяго толькі будзе азначаць, якіх менавіта поглядаў прытрымліваюцца гэтыя людзі (трэба меркаваць - абсалютна шчыра).
портрет на фоне границы,
Радио Свобода,
Европа,
Беларусь,
политика,
парламентаризм