к сведению

Oct 20, 2013 12:16

Вечар пачынаўся з літаратурных чытанняў. Сярод тых, хто дэкламаваў урыўкі з кнігі Алексіевіч, было двое мужчын і тры жанчыны, адна з якіх цяжарная. Пастаўленымі галасамі на працягу сарака хвілін яны зачытвалі ўрыўкі, пакідаючы публіку сам-насам са сваімі думкамі.

Слухаючы гісторыі людзей з былых сацыялістычных рэспублік, здавалася, што вось яны - стаяць перад табой. Словы не столькі малявалі вобразы герояў, колькі стваралі ў галаве асобны дакументальны фільм. Алексіевіч пераказвала гісторыю СССР вуснамі былых жыхароў ужо неіснуючай дзяржавы...

Алексіевіч пасля прызнаецца, што для кнігі яна шукала людзей з моцнымі лёсамі.

«Я заставала іх у момант узрушанасці. Звычайна для размовы я прыходзіла да чалавека разоў пяць-сем. Прыходзіла як чалавек, які таксама жыве ў гэтым часе і многае не можа зразумець»

http://www.gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=63119

литература, Алексиевич, Нобель, Беларусь, политика

Previous post Next post
Up