Шахцёр - Белшына 1/4 кубка Беларуси. 22.03.2014

Mar 22, 2014 21:56

Віншую ўсіх з пачаткам сезону! Мы патрапілі ў спіс клюбаў якія пачалі яго на тыдзень раней астатніх , у 1/4 кубка гулялі з Белшынай , на гульню я, шчыра кажучы, ішоў з асцярогай , нейкі не фартовы для нашага клюбу стадыён "Шахцёр" , але у выніку ўсё скончылася добра.


Стартавы склад не здзівіў , хіба што адсутнасць Лэхі Рыаса выклікала неразуменне, але убачыўшы гульню Гурулі на фланзе я зразумеў , што Лэха ў гэтым сезоне за месца ў аснове будзе змагацца з Балановічам , грузін у поўным парадку і калі працягне таксама, то яго месца ў старце нават не абмяркоўваецца.



На сектары шматлюдна, межсезонка скончылася, усё сумавалі па футболу:


Вось гэта я разумею, Сяргей Уладзіміравіч выглядае як сапрудны франт, без усялякіх пакамячаных спартыўных касцюмаў, зразумела што гэта хутчэй за ўсё звязана з дэбютам, але лепш бы стала добрай традыцыяй:


Наш навічок - Арцём Старгародскі, выконваў усе стандарты, больш нічым не запомніўся, хіба што марудлівасцю, спадзяюся гэта звязана з пачаткам сезону, а калі не, то мне здаецца ён хуценька прысядзе на лаву, нават самы мёртвы Цэван будзе ў старце відавочна лепш выглядаць:


Галоўнае вяртанне сезону - Саня Юрэвіч, трымаў скрыжанымі пальцы каб яго выбралі капітанам, так і здарылася - віншую! Па гульні - гэта той Юрэвіч якога мы ўсе звыклі бачыць, ён у свае 34 гады быў адным з самых актыўных на полі , без усякай мітусні толькі за кошт выбару пазіцыі перахопліваў мячы, ішоў наперад выконваючы функцыі флангавага паўабаронцы адразу на дзвух флангах, гуляў у апорнай зоне, увогуле - сардэчна вітаем, Саня! ))


Мікіта на штучным газоне не злоўжываў падкатамі, але разок менавіта ў падкаце заблакаваў ўдар па варотах, які, я ўпэўнены стаў бы галявым, за гэта ён атрымаў порцыю падзяк ад брамніка)) Ігарок Ражкоў пачаў у старце, два разы накасячыў і ў перапынку быў заменены.


Калян гуляў чыстага форварда, хоць пры Бароўскім як такой прывязкі да пазіцыі я не заўважыў, усе мяняліся пазіцыямі, вельмі нязвыкла, толькі ў фінале першага тайму разабраліся хто на якой пазіцыі намінальна гуляе, Коле не асоба шанцуе, ды і хуткасць не яго канёк, але ўспамінаючы мінулы сезон, упэўнены што ён сваё слова скажа і важныя галы заб'е:




Юрэвіч парачку разоў дэманстраваў сваю фірмовую гармату, але яшчэ не прыстраліўся, а вось калі..))


А вось і святкаванне першага гола, Асіпенка не страціў за межсезонку галявога чуцця, забіў нязграбны гол, але да гэтага Балановіч і Гурулі не змаглі рэалізаваць два вярнякі, так што лепш нязграбны, чым не рэалізаваны прыгожы ))


Андрэя не было нават у заяўцы, але падобна яго гэта не моцна турбуе - сезон доўгі, а вось сабака засмучаны, выказваў сваю незадаволенасць брэхам ўвесь першы тайм ))


Э ну што за справы? , нельга ж Белшыне даваць стандарты, яны іх ой як валяць ))




Сектар Шыны святкуе:




Правая трыбуна была бітком, а вось супрацьлеглая практычна пустая, нельга так сезон пачынаць, хаця сабе ж горш зрабілі тыя хто не пайшоў :


Супраць Шыны іх жа зброяй, вуглавы, Кашэўскі першы на мячы :


і ГОЛ! :


На фланзе дзе я заўсёды бачыў Пашу Сітко альбо Лёху Рыаса, рваў ўсе шаблоны Гурулі, гэта адназначна ўзмацненне, што будзе калі ён набярэ кандыцыі я нават не ўяўляю, толькі б траўмы бокам абыходзілі гэтага хлопца:




Усе па торсу :






Чарговы рэйд па фланзе і дэбютны галявы пас:


Дзіма відавочна рады дублю:


Аўтар паса таксама рады:


Аляксей Рыас !




Асіпенка аддаваў выдатны пас, але занадта блізка да брамніка, Януш не паспеў :


Вова дэманструе адсутнасць лішніх кіло і гатовы біцца за месца ў аснове, нажаль у гэтым матчы нічога не паказаў бо выйшаў на пару хвілін :


З гэтым спрачацца бессэнсоўна) )


Усім дзякуй !


вельмі цікавае рашэнне , уваход у распранальню праз сектар, дзякуй таму хто гэта прыдумаў, калі ведаеш што ў канцы матчу пойдзеш праз сектар, то і вату катаць не будзеш:


З паспяховым дэбютам вас Сяргей Уладзіміравіч, спадзяюся вы зможаце вывесці наш клюб на новы ўзровень, а цяпер самае галоўнае рубка ў кожным матчы да канца, сёння я гэта ўбачыў, хацелася б убачыць тое ж самае і 29- га сакавіка з батонамі, не патрэбны вынік, трэба гуляць на полі да фінальнага свістка, а не пакутаваць ))


P.S.: Не абяцаю, але маю вялікае жаданне рабіць ўсе пасты прафутбол на беларускай мове, ведаю што у маёй стужцы ёсць шмат беларускамоўных сяброў, быў бы вельмі ўдзячны каліб вы мяне выпраўлялі, бо без памылак у такой справе ніяк, але не памыляецца толькі той хто нічога не робіць ))

P.P.S.: Як правільна перакласці "за счёт грамотного выбора позиции"? )))

футбол, фото, шахтер, отдых, выходные

Previous post Next post
Up