Вечны спачын...

Mar 02, 2014 20:28


Днi на зямлi твае,
Як дзень адзiн.
Калi ён скончыцца -
Нiхто не скажа.
Ты знiкнеш -Не заўважыцца прапажа.
Рацэ няўцям,
Як шмат растала льдзiн.

Твой цень апошнi
Цемра ахiне.
I ўжо не зразумееш,
Дзе ты, хто ты,
I ад цябе ў маўклiвай старане
Адступяцца надзённыя турботы.

Пакуль твой дзень,
Старайся ўсё паспець,
Бо дарабляць не вернешся,
Магчыма.
Пакуль заход
Яшчэ не хоча цьмець,
Кон пазiрае добрымi вачыма.

I сонца -
Служка боскай мiлаты -
Стараецца шчырэй
Разлiць лагоду,
Яно свой захад ведае,
А ты
Не ведаеш нi захаду, нi ўсходу.

Рыгор Барадулiн



Беларусь

Previous post Next post
Up