Загадка

Dec 01, 2013 15:58

Чытаў калісь кнігу аднаго французскага аўтара і сустрэў на старонках загадку, якая падалася даволі цікавай. Прызнаюся, адказ на яе самастойна я знайсці не змог і атрымаў яго толькі падчас далейшага чытання. Можа ў вас атрымаецца зрабіць гэта без дапамогі аўтара?))

Гэта лепш за Бога,
Гэта горш за Д'ябла,
Гэтага няма ў багацея,
А вось у жабрака гэтага шмат.
Калі гэта з'есці - памрэш.

Каментары пакуль схаваю.)
Previous post Next post
Up