Пра гендэр у літаратуры.

May 14, 2015 16:54

Увесь час думаў, што жаночая постаць Эрых Марыі Рэмарк- гэта такі мем, створаны нядбайнымі шкалярамі і падхоплены інтэрнэт-супольнасцю, а дарослыя людзі ўсё ж ведаюць, што насамрэч ніякая гэта не жанчына, а літаратурнае сямейства: муж Эрых і жонка Марыя. А не! Бывае яшчэ круцей!

Сёння падмяняў калегу ў абанеменцкай зале бібліятэкі і адна з чытачак запытвае:

- А у вас есть книги писательницы этой, которая про трех товарищей и собаку написала?
У мяне, натуральна, ступар.
- Там жа пра чатырох танкістаў было - кажу. - ды і мужчына, здаецца, напісаў аповесць, а не жанчына.
- Ды не, жЭншчына, точно, Ремарк яе фамилия!

І тут да мяне даходзіць, хто ж з нас жыраф, і пра якіх таварышаў размова вядзецца. Схадзіў да стэлажу, моўчкі прынёс ёй кнігу, а яна мне і кажа:

- Вы же библиотекарь, Вы же должны знаеть, кто какую книгу написал. Стыдно!

Заслона. Канец дзеі.


"Эрых і Марыя Рэмарк у гасцях ў Ф.М. Дастаеўскага" (с) Ван Гог

парнаграфія мозгу

Previous post Next post
Up