Вечарына Балахонава ў Мінску: Дзеўкі - Радзіма!

Aug 19, 2014 23:00

Аксана Пятроўна зрабіла рэпартаж з учарашняй імпрэзы, а я зраблю невялічкі дадатак у выглядзе відэзапісу выступу гомельскага "постмадэрніста-містыфікатара")))

image Click to view



Оригинал взят у euga в Вечарына Балахонава ў Мінску: Дзеўкі - Радзіма!


Учора Сяргей Балахонаў выбраўся з Гомеля, каб выступіць у Мінску. Ён прыехаў разам з Аўгенам Касцюшкам, але ў гэтай справаздачы Касцюшка чамусьці не трапіў на фота. А шкада...



Паколькі вырашылі, што фатаграфаваць буду я, а значыць - не траплю на фота, я прымусіла спачатку пафатаграфаваць мяне:

Гэта фота бай balachon:





А гэта бай Уладзімір yozas_gubka Садоўскі:



А потым Уладзімір пагадзіўся падзяліць адказнасць за фотасправаздачу на дваіх і стала крута. Уладзімір (дарэчы, гэтая сустрэча - наша развіртуалізацыя):



Гэта перад вечарынай:



Сяргей шчыра прызнаўся, што не ўсё з уласных твораў памятае. Вечарына - добрая нагода ўспомніць, што ж ты напісаў. Дарэчы, я таксама не ўсё памятаю, што напісала... Цікава, як з гэтым у іншых аўтараў.



Рэпартажнае:



Балахонаў спяваў, чытаў вершы, разыгрываў сцэнку з Аўгенам Касцюшкам. Вершы, натуральна, пераважна пра каханне.

- А вершы пра Радзіму ёсць?
- Не.
- Не баліць душа за Радзіму. А за дзевак баліць?
- А дзеўкі што, не Радзіма?

Мае правакацыі разбіваліся аб гранітнае жаданне Касцюшкі пакрыць Балахонава пазалотай пры жыцці. Балахонаў згодны на бронзу.

Мы развіртуаліліся з Паўлам Коханам fawkes_by



З Уладзімірам Садоўскім yozas_gubka:







А гэта Дзіма Панкавец сфатаграфаваў:



А потым афтэпаці і провады на вакзал.

З назіранняў за прыродай: А.К. лічыць, што жанчына - друх чалавека. У сувязі з чым я стала прынцыпова паціскаць яму руку на развітанне (а мы за дзень двойчы развітваліся). Чалавек рэальна пакутвае. Але не падаць мне руку - непрыгожа, няветліва. І ён знайшоў выйсце - руку працягвае, але не паціскае. :))) Трэба пра яго асобны допіс наваяць. Феерычны чалавек.

Вечарам ехалі з Дзімам andorac і я адзначыла, што за гэты позні вечар мы сустрэлі двух маіх студэнтаў (і гэта тыя, каго я заўважыла). Дзіма:

- Аксана, ты, напэўна, радуешся, калі нехта са студэнтаў эмігруе.

На развітанне я паціснула Дзіму руку. Засмяяліся. Я цяпер, калі буду мужчынам рукі паціскаць, буду смяяцца і А.К. успамінаць. :)))

Фота для допіса рабілі balachon, euga, yozas_gubka, fawkes_by, andorac.

Гомель, Менск, Беларусь, вершы, людзі

Previous post Next post
Up