У пошуках беларускай фантастыкі

Feb 07, 2010 19:23


Для каго як, а асабіста для мяне стала адкрыццем тое, што сучасная беларуская беларускамоўная фантастыка не толькі існуе, але і выдаецца. Вось адзін з прыкладаў:


Зусім выпадкова я знайшоў гэтую кніжэнцыю ў інтэрнэт-краме OZ.by, дзе раней ужо неаднаразова заказваў розную літаратуру. Прабачце за рэкламу, але па сваім вопыце скажу: OZ.by - відаць, лепшая з беларускіх кніжных (і не толькі) інтэрнэт-крам. Тут і зручны і прыгожы сайт, і добры асартымент, і якасць абслугоўвання на добрым узроўні. Каб не пераплачваць за дастаўку, можна забіраць заказы ў спецыяльным цэнтры выдачы.

Але вярнуся да тэмы. Алесь Аляшкевіч аказаўся зусім невядомым аўтарам. У сеціве пра яго няма абсалютна аніякіх дадзеных. Усё, што мне пра яго вядома, гэта тое, што ён сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі;)

Кніга выдадзена выдавецтвам "Харвест" у межах серыі "Беларуская сучасная фантастыка". У межах гэтай серыі выдадзена шмат кніг, але беларускамоўных толькі дзьве - гэта і "Дзікія кошкі Барсума" Генадзя Аўласенкі. Цікава што дызайн вокладак гэтых дзвюх беларускамоўных кніг якасна адрозніваецца ад астатніх (рускамоўных) кніг гэтай серыі. Серыя, дарэчы, заснавана ў 2009 годзе.

На ўсялякі выпадак напішу выходныя дадзеныя:
  • Тыраж: 1000 экз.
  • ISBN: 978-985-16-7387-8
  • Тып вокладкі: цвёрдая
  • Фармат: 84x108/32 (130x200 мм)
  • Старонак: 288

Склад збоніка:
  1. "Век Вадаліва" (аповесць);
  2. "Даліна дзвух поўняў" (аповесць);
  3. "Кубак Грааля" (аповесць);
  4. "Д'яблава мора" (аповесць);
  5. "Асоба" (апавяданне).

Як прачытаю - абавязкова падзялюся ўражаннямі;)
Previous post Next post
Up