Янка Маўр... Хто на Беларусі не ведае яго “Палескіх рабі
Бадай кожны беларус ведае, хто непісаў бессмяро
Ды ну яго!.. Гэты пафас...
Вось вырашыў падтрымаць добрае пачынанне сп. Эскімоса.
Хто не схаваўся - я не вінаваты)).
Думаецца, Вы ўжо азнаёміліся з артыкуламі пра беларускую фантастыку і ведаеце, што ўсё ж такі яна ёсць...
Я вырашыў трошкі паглыбіць веды пра нашых фантастаў-суайчыннікаў. Мой рэферат (назавём яго так, па-школьнаму) не прэтэндуе на паўнату і ўсеахопнасць, аднак прызваны запоўніць наяўныя прабелы ў ведах пра нашых землякоў. За аснову я ўзяў артыкул невядомага мне (пакуль) аўтара пра
тры хвалі беларускай фантастыкі.
Таму лікбез пачнём з першапраходца - Янкі Маўра.
Парушаючы традыцыі напісання біяграфій, не буду пачынаць з прывычных “нарадзіўся...” ды “памёр...” - вернемся да гэтага пазней.
Перш-наперш, імя. Сапраўднае яго імя - Фёдараў Іван Міхайлавіч. Са школы я памятаю, што псеўданім “Янка Маўр” аўтар выбраў таму, што ён найбольш адпавядаў яго захапленню падарожжамі. Аднак у сеціве я натыкуўся на яшчэ цікавейшую версію: проста імя Іван Фёдараў супадала з імем першага рускага кнігадрукара. Таму псеўданім для яго быў проста неабходны. Аднак і гэта яшчэ не ўсё. Ёсць звесткі, што бацька Янкі Маўра да вайсковай службы меў прозвішча Ільін. А Фёдаравым ён стаў з лёгкай рукі вайсковага пісара, які памылкова ператварыў Міхаіла Фёдаравіча ў Міхаіла Фёдарава. Так і пайшло...
А пачалося ўсё, з жадання “сеяць разумнае, добрае, вечнае”: з мэтай прывабіць вучняў да вывучэння гісторыі і геаграфіі, якія Я. Маўр на той час выкладаў, з’явілася першая аповесць “Чалавек ідзе” (1927), якая мела поспех сярод чытачоў. У 1928 г. выходзяць дзве прыгодніцкія аповесці “У краіне райскай птушкі” і “Сын вады”. Затым з’яўляецца раман “Амок” (1930), які быў нечым кшталту водгука на Яванскае паўстанне 1926 г. Аповесць “Палескія рабінзоны” (з якой, дарэчы і пачаліся мае трапяткія адносіны да фатнастыкі як літаратурнага жанра, хоць, насамрэч, яе варта аднесці да прыгодаў) пабачыла свет у тым жа 1930 г., а ў 1934 г. апублікавана аповесць “ТВТ”. Але гэтыя творы ўсё ж такі бліжэй да прыгодніцкай літаратуры.
Што тычыцца ўласна фантастыкі, то тут варта ўзгадаць казку “Вандраванне по зорках” (1927), утапічную “Аповесць будучых дзён” (1932) і, натуральна, “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (1955) - навукова-фантастычную аповесць.
Быць першапраходцам не так проста, але самое жыццё загартавала Янку Маўра даволі сур’ёзна.
Ён нарадзіўся 10 мая 1883 г. у пасёлку Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія). Кім насамрэч быў яго бацька, я так і не зразумеў: (па розных свестках) ці то столярам, ці то рабочым порта... Але гэта не так ужо й важна. Дзяцінства правёў на радзіме маці - у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Летува). Скончыў пачатковую, затым рамесную навучальню ў Коўне. У 1899 г. паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Летува), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Менскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. З 1930 г. быў на творчай працы. Сябра СП СССР з 1934 г. Быў узнагароджаны двумя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны”. З 1968 г. быў заслужаным дзеячам культуры БССР.
У 1972 г., ужо пасмяротна (памёр 3 жніўня 1971 г. ), ганараваны Дзяржаўнай прэміяй БССР. У гэтым жа годзе 2-і Бетонны завулак у Мінску атрымаў яго імя.
Цікава, што Янка Маўр ніколі не быў у далёкім замежжы, аднак яскрава апісваў экзатычныя краіны. Паэт Сяргей Грахоўскі так успамінаў пра яго: «Янка Маўр быў выдатнейшым у рэспублiцы эсперантыстам i быў звязаны пры дапамозе гэтай унiверсальнай мовы бадай з усiм светам. Ён, як той Жуль Верн, нiдзе не быў, а ўсё ведаў да драбнiц - гадзiнамi мог расказваць пра Iнданезiю, Барнео, Суматру, Новую Зеландыю цi Аўстралiю».
Безумоўна - як чалавек з багацейшай фантазіяй, адораны педагог, таленавіты пісьменнік - пакінуў істотны знак у беларускай літаратуры. А поспех свой, са слоў літаратуразнаўцы Маргарыты Яфімавай, якая асабіста знала пісьменніка, тлумачыў проста: “Чую бiццё чалавечага сэрца...”
Выкарыстаныя крыніцы:
http://kstati.by/persons/abc/m/38-m/1677-2008-11-19-12-47-05.html http://claw.ru/ http://slounik.org/81192.html http://www.fantlab.ru/autor6880 Людмила Рублевская, «125 лет Янке Мавру», «Советская Белоруссия»
Выбраныя творы аўтара:
http://knihi.com/maur/ (па-руску і па-беларуску)
http://www.modernlib.ru/books/mavr_yanka/ (па-руску)