На галоўнай арцы ружанскага палацу Сапегаў устанавілі скульптуру.
Постаць, мяркую, не з'яўляецца фігурай нейкага канкрэтнага чалавека. А можа хто ведае, чыя яна ёсць?
Існуе гравюра Напалеона Орды XIX ст., на якой бачны толькі пастамент без скульптуры.
А на эскізе архітэктара комплексу Яна Бекера, што праводзіў перабудову палаца ў 1784-1788 гг., пазначаная статуя. Дарэчы, зараз гэтая постаць вельмі падобная да эскізнай.
Макет палацавага комплекса, напэўна, якім яго бачаць рэканструктары:
Карысная інфармацыя:
Расклад працы музея ў флігелі: серада-нядзеля: 9:00-13:00, 14:00-18:00. Каса адмовіць вам у абслугоўванні за 15 хвілін да закрыцця музея. Тэлефон музея 8 01632 32224.