Жадаю даць сваёй дачцэ мажлівасць ведаць родную мову на гутарковым узроўні з маленства.
У 2012-2013 гг планую аддаць яе ў садок. Адпаведную заяву ў адміністрацыю я напісаў. Зрабіў спецыяльную заўвагу з патрабаваннем забяспечыць беларускамоўнае асяроддзе. Ведаю пра прыкрае і безнадзейнае становішча, у якім знаходіцца вырашэнне гэтага пытання, а таксама пра несуцяшальныя вынікі даволі сур'ёзнай
кампаніі 2008 года. Дарэчы ў аддзеле адукацыі адміністрацыі мяне запэўнілі, што яны адмыслова кожны раз пры фарміраванні набору пытаюцца у бацькоў пра іх жаданне аддаць дзіця ў беларускамоўную групу. Летась было толькі 3 заявы.
Маю надзею.
Можа ёсць не цалкам прагматычныя маладыя таты і мамы з ідэалістычнымі поглядамі на жыццё?