Дашліце зварот

Jun 30, 2010 10:49

Па звестках Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў дадзены момант праводзяцца працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў г. Навагрудку, якая з’яўляецца часткай комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці  1-й катэгорыі 16 - 19 стст. “Комплекс Барысаглебскага манастыра”, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 411Г000436.

Перспектыўныя працы прадугледжваюць замену існуючых аўтэнтычных шатровых перакрыццяў фланкуючых галоўны фасад вежаў цыбулепадобнымі купаламі, якія ўжо выраблены і знаходзяцца побач з гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Дадзеныя працы праводзяцца без дазволу і ўзгаднення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ў перспектыве неабгрунтавана зменяць аўтэнтычны воблік помніка архітэктуры.

Гэта ў сваю чаргу парушае арт. 27; 28; 33; 36; 37 Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, пункты Палажэння аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якое зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762, Інструкцыю аб складзе, парадку распрацоўкі і ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, якая зацверджана Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2007 г. № 21.

П. 2.4 арт. 10  Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" прадпісвае мясцовым органам улады забяспечваць кантроль за ўтрыманнем і выкарыстаннем гісторыка-культурных каштоўнасцей . У выкананні Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" і  Пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 г. № 36  ГА БДТАПГК прапануе ўпаўнаважаным спецыялістам райвыканкама спыніць незаконныя працы на гісторыка-культурнай каштоўнасці "Комплекс Барысаглебскага манастыра", скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і пачаць падрыхтоўку справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 19.3 КААП  да разгляду ў дачыненні да  прыходу Барысаглебскай царквы г. Наваградка.

Са свйго боку ГА БДТАПГК для забяспячэння больш поўнага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Навагрудскім раёне будзе звяртацца з інфармацыяй пра дадзенае парушэнне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Старшыня РС БДТАПГК                                                        А.Астаповіч
Сакратар Грамадскай назіральнай камісіі
пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
па ахове гісторыка-культурнай спадчыны
+375 29 111 73 32

Больш падрябязна пра тое, як БЭ РПЦ хоча ўсталяваць чарговую цыбуліну на "свой" храм, чытайце тут

рэканструкцыя, знішчэнне, праваслаўе, историческое наследие

Previous post Next post
Up