Кола

Jun 07, 2010 15:04

Нарэшце скончыў рэстаўраваць кола ад калаўрота. Тры месяцы мудохаўся. Натуральна, не дзень у дзень, але ўсё ж такі занудзіўся.





Было-стала

Крыху пра выкарыстаную тэхніку "рэстаўрацыі":


1. Разабраў па дэталях
2. Ачысціў ад бруду кожную дэталь, кожную выразку. Да белай драўніны. Выкарыстоўваў наждачку спачатку 120, потым 240 і толькі на тканкавай аснове. На папяровай - пакідае ўсю працоўную паверхню ў выглядзе жоўтага пылу на рэчы, што апрацоўваў.
3. Абезтлушчыў ўайт-спірытам, каб не было слядоў ад пальцаў, напрыклад.
4. Пэндзлем нанёс водную марылку "Дуб" у два слаі з перапынкам у гадзіну.
5. Потым запаліраваў 400-тай наждачкай і яшчэ раз нанёс марылку.
6. Склеіў сталярным клеем.

кола, народнае, інтэр'ер, рэстаўрацыя

Previous post Next post
Up