Jun 15, 2009 09:34
Малочная вайна, малочная вайна! Якога чорта пра гэта трындзець тыдзень па ўсіх сродках масавай дэзынфармацыі? Ды яшчэ ў лепшых традыцыях "анціадмарозаўскай" прапаганды. Адказ відавочны - фарміраванне грамадкай думкі. У чым яна заключаецца? Расейскі ўрад - адмарозкі. Яны замінаюць нам прадаваць, а простаму "братняму" расейскаму народу купляць найлепшыя малочныя прадукты з Беларусі. І прымушаюць амаль што не галадаць гэты самы народ. Тады ўзнікае пытанне, а навошта беларускаму народу навязваюць такую думку? Не дзеля таго ж напэўна, каб беларусы слалі лісты абурэння ў "росмолнадзор" ці якімсці чынам дапамаглі галадаючым Расеі (гуманітарнай помаччу кісла-малочнымі прадуктамі, напрыклад). Тут справа ў нечым іншым. Варыяетаў у мяне 3: 1. адцягнуць увагу беларускага народа ад нечага, што яму можа не спадабацца (каб яго кінуць), 2. адмовіць Расеі па нейкай прапанове з яе боку і мець падтрымку беларускага народа, 3) кінуць Расею (напрыклад, украсць расейскага газу) і каб народ падтрымаў урад у гэтым кідалаве, а не лямантаваў, што "братэрскі" народ ашукваем.
Цікава, чаго нам чакаць у найбліжэйшай будучыні?
ЗЫ:
І яшчэ патанні наўздагон.
Малочныя прадукты - гэта на самой справе настолькі важна, што так многа ўвагі гэтаму надаецца?
Чаму нашыя найлепшыя якасныя і танныя кісла-малочныя смятанку і тваражок не купляюць у Еўропе?
Праўда, што ў Расеі тыя ж самыя беларускія прадукты каштуюць танней, чым на нашых прылаўках?
Раздзьмулі з мухі слана?