Мова ў царкве

Apr 24, 2009 12:42

Якое супадзенне :). Адразу ж пасля майго пытання ў ЖЖ " Чаму я не чую беларускую мову ў праваслаўных цэрквах?" у нядзелю прайшла служба па-беларуску. Упершыню за ўвесь час, што я хажу ў царкву. Я спачатку думаў, па-беларуску служба будзе адбывацца часткова, але правялі яе цалкам, нават пеўчыя выконвалі песні па-беларуску (праўда не ўсе, але абсалютную большасць) .
Я стаяў і першыя паўгадзіны не мог з твару сагнаць усмешку :)
Дарэчы, я зразумеў нашмат больш з таго что гавораць падчас службы, чым калі яе вядуць на царкоўнай мове.

праваслаўе, мова

Previous post Next post
Up