Гарадзенская драўляная сінагога. Фотаздымкі 1930-х
Sep 15, 2016 01:02
Оригинал взят у supron_licvin в Гарадзенская драўляная сінагога. Фотаздымкі 1930-х Драўляная сінагога была пабудавана ў сярэдзіне XVIII ст. на занёманскім прадмесці. Сінагога знаходзілася на ўзвышшы па сучаснай вул. Дарвіна і мела традыцыйную прамавугольную форму. Асноўны аб'ём завяршаўся т.зв. "ламаным" дахам у некалькі ярусаў. Галоўны фасад фланкіравалі дзве вежачкі з чатырохскатнымі купаламі. Будынак згарэў летам 1941 г. (паводле "Біяграфіі гарадзенскіх вуліц")