Оригинал взят у
joeck_12 в
Падарожжа ў мінулае... На свой Дзень нараджэння на мінулым тыдні я пажадала наведаць музей на вольным паветры Шцюбінг (Stübing). У Аўстрыі ён, мабыць, самы вялікі, а таксама належыць на 10 буйнейшых музеяў на вольным паветры ва ўсёй Еўропе. Адзначаны “знакам якасці музеяў” арганізацыі UNESCO.
Музей раскінуйся на 2,5-3 кіламетры ўздоўж маляўнічага берага рачулкі Мур.
Адметная рыса - усе будынкі і пабудовы там арыгінальныя, сапраўдныя, не “навадзел”. Усе яны паходзяць з 16-18 стагоддзяў. Ніякага “лубка”, фарбавання, лакіравання, наўмыснага ўпрыгожвання і кітча для турыстаў. Усе захавалася менавіта ў такім стане, “як тады”.
На тэрыторыi музея пабудовы стаяць асобнымi групамi, па рэгiенах - тырольская група будынкаў, штырыйская група будынкаў, карынтская група будынкаў i так далей...
Музей атрымаў (ці набыў?) усе пабудовы ад уладальнікаў, якія збіраліся іх знесці. Іх разабралі па бярвенням і дошкам, перавезлі на тэррыторыю музея і старанна сабралі зноў.
У кожны дом можна ўвайсці і на ўласныя вочы паглядзець на мэблю, рэчы штодзеннага побыту.
Пачуцце сапраўднасці ...Здаецца, што ты зайшоў у нязручны час, калі сяляне адсутнічаюць, працуюць на палетках, але хутка вернуцца дадому, пачнуць гатаваць ежу, пачнуць нешта майстраваць...
Энергетыка у дамах неверагодная .... Колькі пакаленняў людей бачылі гэтыя сцены? Колькі лёсаў прайшло перед імі? Сведкамі якіх падзей ці нават трагэдый яны былі?
Некаторыя жылыя памяшканні цемныя і няўтульныя. Нават у сонечны дзень там пануюць прыцемкі. А некаторыя вельмі прыгожыя, з пабеленнымі сценамі - ад гэтага ў пакоі светла і ўтульна Наколькі мне вядома, бяліць сцены ў дамах пачалі адносна нядаўна - гадоў 200-150 таму, таму ў больш старых дамах сцены - голыя бярвенні. Але не толькі гэта...Напэўна таксама залежыла ад фінансавага становішча гаспадара - утульнасць і прыгажосць каштавала грошай.
Маленькія вакенцы былі распаўсюджаны ў старыя часы, калі шкло для шыб было дарагое, а таксама каб цеплыня ў хаце захоўвалася даўжэй.
Вясковая школа (канец 18-га стагоддзя). У другой палове 18-га стагоддзя была ўведзена абавязковая пачатковая адукацыя для дзяцей усіх груп насельніцтва. Праўда, у школу вясковыя дзеці хадзілі ў асноўным узімку, калі працы было меней. Пра адукацыю дзяўчынак наогул мала клапаціліся - навучылася чытаць-пісаць і хопіць з яе.
Тады настаўнік жыў у каморцы пры школьным будынку, а вясковыя жыхары былі абавязаны забяспечваць яго харчамі.
Злева рукамойнік, справа - лічыльнікі. З-за адсутнасці папяровых сшыткаў кожны вучань пісаў крэйдай на асобнай маленькай грыфельнай дошчачцы і потым выціраў анучай.
Дом з правінцыі Тыроль (год пабудовы -1674):
Дом селяніна з правінцыі Штырыя (пабудаваны ў 16 стагоддзі):
Маслабойка:
Падлога ў хаце - мама дарагая...
Дом прыдунайскага регіёну (16 стагоддзе):
На першым плане бачны дзіцячыя "хадункі" (нават мой 13-гадовы сын здагадаўся пра прызначэнне гэтай рэчы):
Дом з Тыролі (16 ці 17 стагоддзе):
Нават палеткi на тэррыторыі музея нечым засеяны:
У гэта прыстасаванне запрагалi якую-небудзь жывеліну, каб яна хадзіла па кругу, і якія-небудзь ягады ці арэхі церліся.
Тыповы дом у Штырыі (зяленая фарба гэта фарба регіёну, які яшчэ завецца «зяленым сэрцам Аўстрыі» з-за шматлікасці лясоў):
У старадаўнія часы ў альпіскім регіёне асноўным метадам захоўвання мяса ад псавання было вэнджанне. Вось гэта 400-гадовая печ прызначалася менавіта для вэнджання мяса.
А гэта печ для акурвання (нарыхтаванне чарнасліву, сушаных абрыкос, ігруш і іншай садавіны). Унізе вогнішча, а ўверсе дым.
Акураную садавіну любілі ўжываць для прыгатавання святочнага салодкага хлеба - нешта накшталт пернікаў ці мядовіка. Асабліва ў калядны час.
Малацілка:
Печ для выпечкі хлеба. Хлеб раней сяляне пяклі раз у два тыдні - і адразу шмат боханаў.
Сенасушылка:
Сховішча збожжа (збожжа заўседы захоўвалася ўверсе, пад самым дахам, каб пацукі і вільготнасць не дасталі).
Сараі і іншыя гаспадарчыя пабудовы:
Пабудова на высокіх “нагах” стаяла ў регіёне з рызыкай затаплення (мне здаецца, гэта збожжасховішча).
Кухні.
Звар`яцець гатаваць у такіх умовах:
Неее....Як мяне нi вабiць даўнiна i жыцце ў весцы, не жадала б я сабе такого жыцця, як у сялян у старыя часы. Працуешь увесь дзень, як конь, потым яшчэ ежу гатаваць у такiх спартанскiх умовах (ды яшчэ калi есць з чаго!), мыць бялiзну на ўсiх (і чым?), даглядаць жывелу, нараджаць кожны год-два па дзiцямi - а потым i сканаць у 40 гадоу пры родах дзесятага па лiку дзiцяцi....Нда...
Спальні:
Вясковая крама 1900 года. Калі б не рэклама, то было б падобна на савецкае ”сяльпо”(у лепшыя яго часы) - патэльня стаіць побач з чаравікамі.
Мне металічная каса асабліва падабаецца.
Спачатку падумала, прыстасаванне для вырабу гарэлкі.
Не...Гэта так лекавыя мазі вырабляліся...Чытала, што ў старыя часы мазі рабіліся на аснове свінога тлушчу - дадавалі лекавыя зёлкі ці яшчэ нешта...Потым усе разам неяк варылі ...
(продаж мазей)
Дахі з чароту...Для горных альпійскіх регіёнах нетыпова... Але ва ўсходніх «раўнінных» правінцыях, дзе шмат возераў і чароту - толькі такія дахі і рабілі раней.
Дамы з розных регіёнаў:
Свінарнік:
Вялiкiя сялянскiя двары былi няздольныя вясцi гаспадарку самастойна i таму трымалi парабкаў, часта некалькi - жанчын i мужчын. У кожнага парабка цi парабчанкi была свая "спецыялiзацыя" - працуючыя на палетках, даглядаючыя хатнюю жывелу, конюхi, гатуючыя ежу (для гаспадароў i парабкаў асобна). Цiкавы факт - яшчэ 100 гадоу таму у сельскай мясцовасцi Аўстрыi да 30-40 адсоткаў насельнiцтва складалi парабкi.
Мяне вельмi цiкавiць гэта з`ява парабчанства, многа чытаю апошнi час на гэту тэму. Гэта была адладжаная па працягу стагоддзяў i да дробязей упарадкаваная сiстэма, у якой кожны ведаў свае месца - i якая пачала развальвацца на пачатку 20-га стагоддзя. Але падрабязна аб гэтым як-небудзь наступны раз, так вельмi многа цiкавай iнфармацыi i асаблiвасцей, а таксама шмат адрозненняў ад падобнай з`явы у царскай Расii i Беларусi - "працоўныя кнiжкi", сiстэма аплаты i т.д..
Гэта хатка - часовы прытулак лесарубаў у лесе. Маленькае вакенца ўверсе: гэта імправізаваная печ, дым ідзе наверх, і дах не дазваляе дажджу патушыць агонь.
Уздоўж сцен - ложкі лесарубаў, у сярэдзіне «кухня».
Праца лесарубаў была вельмі цяжкая, было шмат трагічных выпадкаў. Таму і зараблялі яны недрэнна, але ў 40-45 гадоў яны ўжо былі старымі і хворымі, мусілі шукаць іншую работу.
Так вырабляўся драўнінны вугаль - пасечаныя дровы складваліся пэўным чынам і доўга паліліся, парахнелі, пакуль не ператвараліся ў вугаль.
Нешта звязанае с пчоламі:
Майстэрня по вырабу вяровак і канатаў.
Плот можна зрабіць і без цвікаў.
Дыванок:
“Аб`ект МЖ” (калі вы былі апошні раз ў такім?):
Прыстасаванне для рэзкі капусты:
Кiслая капуста - гэта было наогул адзiн з асноуных прадуктаў сялянскага харчавання раней. Яе нарыхтоувалi бочкамi i елi усю зiму ў розных спалучэннях.
Рамествы:
Ткацкі станок (“і тчэ, забыўшыся, рука замест пярсіцкага ўзору цвяток радзімы васілька...”):
Майстэрня каваля (печ з горнам):
Майстэрня бондара:
Вінны склеп з вінаградным прэсам:
Аўстрыйскае віно мала вядома за межамі краіны, але ў самой краіне яно вельмі распаўсюджана. Вінаград вырошчваецца і апрацоўваецца на працягу стагоддзяў.
Можна назіраць традыцыйныя рамествы і выконвання пэўных аперацый. Згодна раскладу ў пэўныя дні працуе майстэрня каваля, цесляра, ганчара, ткача, бондара, майстэрня па вырабленню конскай збруі, можна паназіраць ці нават паўдзельнічаць у працэсе вэнджання мяса, акурвання сліў, выпечкі хлеба, папрасці кудзелю, паплесці вяроўкі, вырабіць драўляны «шыфер» для абіўкі даху, паварыць народныя лекі, зрабіць драўляны коўш
Не здолела абыйсці ўсе 100 будынкаў і заглянуць у іх. На гэта патрэбна шмат часу. Не наведала «баню» (проста ў начоўках мыліся), хатку, дзе бялізну мылі , майстэрню па вырабу гарэлкі. І прыстасвання, як робяць алей з гарбузовых семак, не бачыла. А яно проста павінна быць там! Бо Штырыя знакаміта сваім алеям з гарбузовых семак! Гарбузы чамусьцi асаблiва добра там (можа, глеба такая?). З iх робяць i пякуць шмат чаго, як i у Беларусi, але яшчэ i робяць славуты алей з яго семак..."Штырыйскi алей з гарбузовых семак" - гэта сусветна вядомая запатэнтаваная назва. Я доуга не адважвалась яго паспытаць - фарба нейкая падазроная, амаль чорная, мабыць горкая. А потым дужа ўпадабала яго... Штырыя вядома сваiм гарбузовай алеям, як Iталiя сваім алiўкавым алеям.
Наступны раз пашукаю і наведаю...